Шведскія пісьменнікі зладзілі акцыю ў падтрымку беларускага празаіка Барыса Пятровіча



Шведскія пісьменнікі зладзілі ў Фэйсбуку акцыю падтрымкі Барыса Пятровіча, старшыні «Саюза беларускіх пісьменнікаў», у доме якога на мінулым тыдні прайшоў ператрус.

У знак падтрымкі шведскія аўтары змясцілі ў сацыяльнай сетцы відэаролікі, на якіх чытаюць фрагменты з кніжкі Барыса Пятровіча «Fresker», якая выйшла ў 2008 годзе ў Швецыі ў перакладзе Дзмітрыя Плакса, піша «Радыё Свабода».

Сярод аўтараў, якія падтрымалі беларускага пісьменніка, — Марыт КапляЮнас Аксель Грэн, Сесілія Гансан, Генрык ЭнбомЮган Ліндблюм.

Барыс Пятровіч зараз пад падпіскамі аб неразгалошванні і аб нявыездзе.

Міністэрства юстыцыі Беларусі праводзіць праверку дакументаў «Саюза беларускіх пісьменнікаў». Міністэрства запатрабавала ад СБП масіў дакументаў з 1 студзеня 2018 года да 1 ліпеня 2021 года па 27 пунктах, звязаных са статутнай дзейнасцю арганізацыі.