У Бярозаўскім судзе судзяць за здымак у інтэрнэце



У Бярозаўскім судзе ў чарговы раз судзяць за здымак у інтэрнэце з бел-чырвона-белым сцягам.

Але на гэты раз бярозаўскім ахоўнікам рэжыму удалося “дажаць” ахвяр. Імі аказаліся трое актыўных грамадзян Бярозы, адзін з якіх Валянцін Сцяпков. Ім прапанавалі на выбар дзве справы. Адна, адміністрацыйная, – за здымак. Другая, крымінальная, – за надпіс на аўтобусным прыпынку. Выбар быў за адміністрацыйнай. Але для гэтага спатрэбілася не 72 стандартных гадзіны ў ізалятары часовага ўтрымання, а 144 з усімі выцякаючымі. Тым не менш Валянцін Сцяпкоў у судзе заявіў, што здымак у лесе не з’яўляецца пікетаваннем:

– Для таго, каб гэта не было пікетаваннем. Таму што публічнае выказванне – гэта пікетаванне, а калі мы не публічна выказваем – то гэта не пікетаванне. Паехалі ў лес і зрабілі фотаздымкі, каб паказваць свае перакананні.

Паводле сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржука Русецкага, падобна на тое, што перад міліцыянтамі пастаўлены план па справах над палітычнымі:

– Не хапае да плана нейкіх затрыманняў, і вось яны мусяць шукаць, праводзіць ператрусы, канфіскоўваць аргтэхніку, па 72 гадзіны ўтрымліваць у ізалятарах часовага ўтрымання. А ў дадзеным выпадку 72 гадзін не хапіла, каб вымусіць прызнацца хоць у нейкім парушэнні, каб выканаць нейкі план па затрыманнях.

Гасудараў чалавек” суддзя Дзмітрый Кавалевіч так не палічыў. Таму пакараў Сцяпкова штрафам у 9 базавых велічынь.

Суддзя Дзмітрый Кавалевіч.

Цалкам матэрыял:

 

Беларускае Радыё Рацыя