Апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы Аляксея Кудзіна
Апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Аляксея Кудзіна.
Пра гэта „Свабодзе” паведамілі ў камітэце «Гражданское содействие», які юрыдычна дапамагаў спартоўцу, у тым ліку прадставіў адваката.
Нагадаем, што сёння Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў экстрадыцыю беларускага атлета, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.
Аляксей Кудзін быў затрыманы ў Расеі 21 студзеня. Яго абвінавачваюць па артыкуле «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак».