Спіс палітвязняў павялічыўся на трох чалавек
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек, піша сайт „Вясна”. Гэта Віталь Шышлоў, Сяргей Дзяцук і Алег Краўцоў.
Віталя Шышлова асудзілі на 6 гадоў за ўдзел у масавых беспарадках, Сяргея Дзецука прысудзілі да 3 гадоў за пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Алегу Краўцову прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі за замах на арганізацыю групавых дзеянняў.
Праваабаронцы патрабуюць перагладзець судовыя рашэнні па згаданых палітвязнях і вызваліць іх з ужываннем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд. Таксама яны заклікаюць вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны. Цяпер у Беларусі 579 палітвязняў.
Беларускае Радыё Рацыя