Алег Дзярновіч: У наступным годзе аднаўленне Крэўскага замка працягнецца
У Крэве завяршыўся 12-ы археалагічны сезон, які разам з Акадэміяй навук Беларусі ладзіў мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак».
Аб`ём сёлетніх выкананых прац адзначыў археолаг Алег Дзярновіч:
– Даследаванне Крэўскага гарадзішча – гэта найстаражытны помнік Крэва, археалагічны і гістарычны. Вядуцца працы па даследаванні адной са сцен і падмуркаў гэтай сцяны, паўднёва-ўсходняй ад Крэўскага замка. Нашы валанцёры ўдзельнічаюць у пераборцы культурнага пласта, які выкопваўся з шурфаў.
Па словах Алега Дзярновіча, вынікі 12-га археалагічнага сезону будуць пакладзены ў аснову праекта далейшых кансервацыйных работ на Крэўскім замку ў 2022 годзе.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Алега Дзярновіча