Аляксей Сігаеў: Лукашэнка меў схільнасці распускаць кулакі яшчэ ў калгасе



Міністр замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей не так даўно гразіў, што калі санкцыі Захаду ўвойдуць у моц, то ў Беларусі будзе знішчаны празаходні грамадскі сектар. Мабыць, міністр не думаў, што пад пагрозай апынецца і дыпламатычны корпус. Але на нядаўнім паседжанні па міжнародных справах Аляксандр Лукашэнка абяцаў пазакрываць амбасады, ў тым ліку ў заходніх краінах. Пра гэту сітуацыю размаўляем з „Госцем Рацыі”, першым намеснікам стршыні Беларускай сацыял – дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксеям Сігаевым.

РР: Запомнілася, што Лукашэнка патрабаваў даць камусці ў морду, а таксама пагражаў скарачэннем беларускіх амбасадаў, у тым ліку ў краінах заходняй Эўропы. Як казаў „здыміце тут двухпакаёвую кватэру, і гэта будзе дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Беларусі, калі трэба”. „Бліскучыя перспектывы”?

– Скажам, гэта быў дастаткова эмацыйны выступ чалавека, які можа не зусім сябе кантраляваў, і вельмі хочацца верыць, што ў нашым міністэрстве замежных справаў працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія робяць усё што магчыма, каб Беларусь не застала цалкам ізалявана. Прыклад той самы, калі Лукашэнка праводзіў наконт мэра Рыгі, якія зняў чырвона-зялёны сцяг. Што толькі з каманды Лукашэнкі пайшлі ўжо нейкія рухі. Не думаю, што Міністэрства Замежных Справаў будзе самастойна зараз імкнуцца недзе паменьшыць дыпламатычныя прадстаўніцтвы, нягледзячы на заяву Лукашэнкі. Калі ад Лукашэнкі будзе ўжо наўпроставы загад, то так, яны выканаюць кожны загад. Пакуль што гэта ідуць толькі агульныя словы, то я думаю, што нічога такога зроблена з іх боку не будзе.

РР: Наконт мэра Рыгі, якога Вы ўзгадалі. Лукашэнка ўвогуле сваесабліва выказаўся: „у морду даць”. За тое, што зняў дзяржаўны сцяг. 

– Ну слухайце, афіцыйная біяграфія Лукашэнкі змоўчвае шмат якія падзеі, пра якія мы ў якасці плётак карыстаемся даўно, то бок што ён меў такія прыхільнасці распускаць кулакі яшчэ працуючы ў калгасе. І тое, што там у яго ў сям’і адбываецца, таксама кажуць, што можа распусціць рукі. Нажаль усе гэтыя падзеі наконт сілавых персанальна лукашэнкаўскіх нейкіх дзеянняў мы зможам даведацца толькі пасля яго сыходу, калі гісторыкі будуць разбіраць гэты этап лукашызму. Гэта цалкам ненармальна, такое выказванне, але ў Лукашэнкі ўжо няма ніякіх стрымак- ён ужо з усімі перасварыўся. У любым выпадку, я спадзяюся, што Міністэрства Замежных Справаў злагодзіць усе яго выказванні, каб наступствы не былі зусім жудасныя для нашай краіны.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле: 

Беларускае Радыё Рацыя