Зміцер Лукашук: трэба імкнуцца прытрымлівацца стандартаў журналістыкі



Прытрымлівацца класічных стандартаў журналістыкі ў сённяшніх умовах няпроста, але варта. Пра гэта ў нашым эфіры распавёў журналіст «Еўрарадыё» Зміцер Лукашук, які днямі змушана перабазаваўся з Менску ў Варшаву:

„Цяпер безумоўна гэта ўсё складаней, асабліва гледзячы на тое, якой рыторыкі прытрымліваюцца дзяржаўныя СМІ. Пачынаючы ад газеты адміністрацыі прэзідэнта, паводле якой я „гнусна праслаўлены Лукашук”- такімі эпітэтамі кідаюцца, ці той самы Азаронак са сваёй шыбеніцай у кадры, і гэтак далей. Як па мне, дык на тле ўсяго гэтага трэба яшчэ больш імкнуцца прытрымлівацца стандартаў нармальнай журналістыкі, спрабаваць даваць выказацца ўсім.”

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Трэба не выдаваць сваіх эмоцыяў, а проста прафесійна выконваць сваю працу», – мяркуе Зміцер Лукашук.

Беларускае Радыё Рацыя