Расея выдала Аляксея Кудзіна рэжыму Лукашэнкі



«Генеральная пракуратура Расейскай Федэрацыі задаволіла просьбу Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб выдачы Кудзіна Аляксея Аляксандравіча, 1984 года нараджэння, для прыцягнення да адказнасці за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў і іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучаны з ужываннем гвалту, па ч. 2 арт.363 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, учора апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Беларусі, нягледзячы на тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю Аляксея, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.

Беларускае Радыё Рацыя