«Мілейчыцы, хадзем у сінагогу!» – рэпартаж Вольгі Сямашкі



Мілейчыцы намагаюцца, каб развязка хуткаснай трасы S19 Via Carpatia прайшла блізу гэтага даўняга паселішча. Калі дарога пройдзе не так, як запланавана, то не ўсе турысты змогуць наўпрост заехаць у Мілейчыцы і пабачыць тую ж сінагогу на цэнтральнай вуліцы. У рэпартажы Вольгі Сямашкі гучыць экскурсія як быццам з будучыні. Так змогуць сустракаць гасцей ў сінагозе ў Мілейчыцах гадоў праз 10-ць, калі будынак будзе адрамантаваны, а бліжэйшая развязка трасы прывядзе турыстаў, як таго і патрабуюць мясцовыя жыхары.