Суд прызнаў „Трайпл” неплацежаздольным



Эканамічны суд Менска прызнаў ТАА «Трайпл» эканамічна неплацежаздольным і прыняў пастанову пра ўвядзенне ў дачыненні да кампаніі санацыі.

Эканамічны суд вынес рашэнне аб прызнанні ТАА «Трайпл» эканамічна неплацежаздольным і ўвядзенні ў дачыненні да яго санацыі тэрмінам па 30 чэрвеня 2022 года, паведамляе сайт belmarket.by са спасылкай на прэс-службу суда.

Рашэнне эканамічнага суда Менска ў законную сілу не ўступіла і можа быць абскарджана ва ўстаноўленым законным парадку.

66,5% у групе кампаній «Трайпл» належыць Юрыю Чыжу. У галаўной арганізацыі ёсць пяць філіялаў: рэстаран «Залаты грабеньчык», лядовая арэна ў Бярозе, Гарналыжная база «Лагойск», сельгаспрадпрыемства «Трайпл-Агра» і СПА-цэнтр у Менску. У групу таксама ўваходзяць прадпрыемствы па вытворчасці будматэрыялаў, «Ракаўскі бровар», сетка АЗС і г. д.