Круглы стол на тэму “Беларускі культурны герой: рыцар на раздарожжы”
Круглы стол Асамблеі Незалежных дэмакратычных арганізацый арганізуе ў Менску круглы стол пад назвай “Беларускі культурны герой: рыцар на раздарожжы”. Выступоўцамі на мерапрыемстве будуць: Вацлаў Арэшка, Алесь Бяляцкі, Ірына Лаўроўская, Валер Булгакаў, Павел Белавус, а таксама іншыя культурныя дзеячы, паведаміла арганізатар круглага стала Наталля Мотуз.
– Мы будзем размаўляць пра Беларусь, а менавіта пра Беларусь паміж Еўропай і “русім мірам”. Таксама да дыскусіі далучыцца спадарыня Ірына Лаўроўская і таксама Павел Белавус, які будзе казаць пра нашыя сімвалы, ці папулярныя яны зараз і таксама пра формы іх папулярызацыі на прыкладзе Беларусі і іншых краінаў суседак.
Круглы стол пройдзе заўтра ў менскай прасторы «Балкі». Вынікам мерапрыемства стануць распрацаваныя экспертамі рэкамендацыі беларускаму грамадскаму сектару ды культурніцкім ініцыятывам, а таксама расстаноўка прыярытэтаў.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Хлябца Максіма