У Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці з палякамі ў Беларусі



25 ліпеня а 14:00 каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку (ul. Elektryczna 9) адбудзецца пікет салідарнасці з арыштаванымі прадстаўнікамі польскай меншасці Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам, а таксама ўсімі грамадзянамі Беларусі, якія па палітычных матывах знаходзяцца за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя