За мінулыя суткі ў Летуве затрыманыя амаль сто нелегальных мігрантаў з боку Беларусі



Большасць затрыманых (73 асобы) назвалі сябе грамадзянамі Ірака ці мелі дакументы, якія падцвярджаюць гэта. З пачатку году летувісы затрымалі на мяжы з Беларуссю амаль дзьве з паловай тысячы нелегалаў — у 30 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. Сярод затрыманых найбольшая колькасць гэта грамадзяне Ірака– амаль паўтары тысячы. З-за рэзкага павелічвання колькасці нелегалаў урад Летувы 2 ліпеня абвясціў надзвычайнае становішча на нацыянальным узроўні. Кіраўніцтва краіны неаднаразова наўпрост абвінавачвала беларускія ўлады ў садзейнічанні росту нелегальнай міграцыі. Да аховы мяжы прыцягнулі сілы іншых летувіскіх ведамстваў, войска, дапамогу аказваюць прадстаўнікі Эўрапейскай службы памежнай і берагавой аховы (Frontex) і памежнікі Эстоніі. 9 ліпеня Летува пачала будаваць на мяжы загароду з калючага дроту. Паралельна ўзводзіцца плот.

Беларускае Радыё Рацыя