Фатографка Ксенія Галубовіч вызвалена пад падпіску аб неразгалошванні



Фатографка Ксенія Галубовіч вызвалена пад падпіску аб неразгалошванні.

Падчас здымак у дзіцячым хоспісе затрыманая фатографка Ксенія Галубовіч, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Галубовіч павезлі дадому на вобшук, а затым у ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама ў 1-м завулку Акрэсціна.

Прычына затрымання пакуль не вядомая.

Працы Галубовіч публікаваліся на сайтах tut.by, citydog.by, 34mag.net, у праектах Bird in Flight, „Имена”, у нямецкай газеце Die Welt. Уваходзіла ў шорт-лісты прэмій The German Peace Prize for Photography і The Global Peace Photo Award.

belapan.by