Журналіст „Радыё Свабода” Дашчынскі вызвалены



Затрыманы 16 ліпеня журналіст „Радыё Свабода” Алесь Дашчынскі вызвалены, ён знаходзіцца дома пад падпіскай аб нявыездзе і пад абавязацельствам з’явіцца, паведаміла рэдакцыя.

Разам з Дашчынскім у той дзень былі затрыманыя яго калегі Алег Груздзіловіч і Інэса Студзінская, у іх кватэрах, а таксама ў офісе радыёстанцыі прайшоў вобшук.

У чым падазраюцца журналісты, дагэтуль не вядома. Паводле звестак рэдакцыі, Студзінская абвясціла галадоўку.

Дашчынскага адвакат наведаў 21 ліпеня, Студзінскую і Груздзіловіча — 22-га.

Усе трое былі прызнаныя палітвязнямі беларускай праваабарончай супольнасцю.

belapan.by