Памерла пісьменніца Галіна Багданава
Саюз беларускіх пісьменнікаў і ўся творчая інтэлігенцыя ў гэтыя дні смуткуюць у сувязі са смерцю пісьменніцы Галіны Багданавай – дачкі Барыса Сачанкі.
Галіна Багданава нарадзілася 31 студзеня 1961 года ў Крычаве. Скончыла факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.
З 1982 года працавала рэдактарам аддзела часопіса «Мастацтва», выкладала на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. Сябра Саюза журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтарка некалькіх кніг прозы, п’есаў і вершаў для дзяцей, кнігі «Вялікія мастакі ХХ стагоддзя», шматлікіх артыкулаў у рэспубліканскім друку. Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства культуры РБ.
Беларускае Радыё Рацыя