Анонс: 26 ліпеня «Госць Рацыі» – Арцём Шрайбман
На фоне стрыманасці Джо Байдэна ад наўпроставай сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, ЗША у цэлым, як і астатні свет выяўляюць падвышаную цікаўнасць да таго, што адбываецца ў Беларусі. Пад такім сусветным наглядам унутры краіны рыхтуюцца канстытуцыйныя змены, якім многія эксперты ўжо аддаюць галоўную ролю ў вырашэнні глыбокага сацыяльна-палітычнага крызісу, які цягнецца з 9-га жніўня мінулага году. Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – палітолагам Арцёмам Шрайбманам, які быў змушаны пакінуць Беларусь, пра тое, як далей будуць развівацца падзеі, ці будзе Расея прымяняць сілу для транзіту ўлады ў Беларусі і калі ў краіну вернецца рэвалюцыя.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам палітолага Арцёма Шрайбмана слухайце ў панядзелак, 26-га ліпеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак а 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.