У ноч з суботы на надзелю літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 133-х мігрантаў
Агульная колькасць затрыманых ужо большая за 2000.
У ноч з суботы на надзелю літоўскія памежнікі затрымалі 133 мігранта на мяжы з Беларуссю.
З пачатку 2021 году ў Літве затрымана 2603 іншаземца, гэта ў 32 разы больш, чым за ўвесь мінулы год. Большасць затрыманых — грамадзяне Ірака, ёсць таксама ўцекачы з Камеруна, Эрытрэі і інш.
Учора Эстонія заявіла, што накіруе ў Літву 100 км калючага дроту для ўмацавання мяжы з Беларуссю.