Беларусы Нідэрландаў ладзяць акцыі салідарнасці



Тэма палітычных вязняў часцей за ўсё гучыць на акцыях салідарнасці, якія адбываюцца ў Нідэрландах. Эпідэмія каранавіруса яшчэ не скончылася, таму дастаткова масавых мерапрыемстваў не адбываецца. Але кожны раз прыходзіць да некалькіх дзесяткаў удзельнікаў,- распавёў беларус Ілля Шчарбіцкі:

„Адзіны раз мы паказалі, што ёсць непаўнагадовыя палітычныя вязні, другі раз мы паказвалі, што ёсць шмат палітычных вязняў, якія ўвогуле не адносяцца да палітыкі- старыя, можа й маладыя людзі, якія можа адзін ці два разы выйшлі на акцыю. Людзі, якія хацелі проста лепш жыць апынуліся у турме”.

Ілля Шчарбіцкі дадаў, што асноўныя мерапрыемствы запланаваныя на пачатак жніўні. А менавіта яны будуць прысвечаныя жнівеньскім падзеям мінулага года.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя