Пахаванне Міколы Саляніка (абноўлена)



Памёр гарадзенскі актывіст Мікола Салянік. Яму было 66 гадоў. Вылучаўся ён палітычнымі перфомансамі, падчас выбарчых кампаніяў, падчас судзілішчаў над ім і яго калегамі. У розны час ўдзельнічаў у Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускім нацыянальным кангрэсе Міколы Статкевіча. Пра яго кажа Уладзімір Пруднікаў, гарадзенскі палітык.

„Несамавіты, унікальны чалавек. У Гародні будзе сапраўды не хапаць яго аптымізму, крэатыву, ягонай нясхільнасці, ягонай мэтанакіраванасці. Вялікая страта. Гэта быў не той чалавек, які шукаў сябе ў сталым веку ў партыях ці арганізацыях, гэта быў сапраўдны патрыёт сваёй бацькаўшчыны. Партыі і грамадскія аб’яднанні- гэта для яго было не вельмі важна. Важная была мэта”. 

Адпяванне і развітанне з Мікалаем Салянікам прайшло ў Свята-Марфінскай царкве.

фота Рамана Юргеля

Перамогу Беларускага народу ён бачыў у кансалідацыі розных нацыянальна-патрыятычных партыях і рухаў, нават калі яны разыходзіліся ў ідэалогіях. Пахаваны Мікола Салянік будзе на гарадзенскіх могілках „Аульс”.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя