Выпушчаныя з ізалятара журналісты „Свабоды” і „Белсату”
З менскага ізалятара ў 1-м завулку Акрэсціна адпушчаныя журналістка „Радыё Свабода” Інэса Студзінская і Журналіст тэлеканала „Белсат” Ігар Ільяш.
Раней паведамлялася, што Студзінская некалькі дзён трымала галадоўку.
Ігар Ільяш знаходзіўся за кратамі з 16 ліпеня. Ільяш- падазраваны па артыкуле „Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх„.
16 ліпеня былі затрыманыя тры журналісты „Радыё Свабода”: Алег Груздзіловіч, Алесь Дашчынскі і Інэса Студзінская. У чым іх падазраюць, дагэтуль не вядома. Усе трое былі прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасцю палітвязнямі. Дашчынскі быў вызвалены 23 ліпеня. Ён знаходзіцца дома пад падпіскай аб нявыездзе і пад абавязацельствам з’явіцца, паведаміла рэдакцыя. Груздзіловіч застаецца ў ізалятары.
Беларускае Радыё Рацыя