Беларускіх праваабаронцаў узнагародзілі нямецкай прэміяй



Беларускі праваабарончы цэнтр «Вясна» атрымаў заахвочвальную прэмію імя Марыён Дэнгоф (Marion Dönhoff) за выдатны ўнёсак у падтрымку дэмакратыі і абарону грамадзянскіх правоў. Пра рашэнне журы заснавальнікі прэміі паведамілі 26 ліпеня.

Асноўным лаўрэатам прэміі за спрыянне міжнароднаму ўзаемапаразуменню і прымірэнню стаў 88-гадовы нямецкі юрыст, былы міністр унутраных спраў Нямеччыны Гергарт Баўм (Gerhart Baum). У якасці кіраўніка дэлегацыі ФРГ у Камісіі па правах чалавека ААН (цяпер Рада па правах чалавека ААН) ён выступаў у абарону людзей, якія пакутуюць ад вайны ці якія апынуліся ў зоне баявых дзеянняў. Галоўная прэмія мае грашовы эквівалент — 20 тысяч еўра. Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 28 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя