Майстры збіраюцца на пленэр ганчароў



Майстры з усёй Беларусі, якія сабраліся на VII-мы пленэр ганчароў у вёсцы Гарадной, што на Берасцейшчыне, пакажуць ня толькі свой талент наведнікам мерапрыемства, але і паспаборнічаюць паміж сабой. Для мастакоў падрыхтаваны конкурс.

„Сутнасць яго ў тым, каб максімальна дакладна выканаць копію працы, якая захоўваецца ў мясцовым музеі ганчарства”, – адзначае ўдзельнік пленэру рамесніка Дзяніса Вайтовіча:

– Мы робім копію працы, якая знаходзіцца ў экспазіцыі музею. Задача максімальна наблізіцца да арыгінала. У мяне ёсць неабмежаваная колькасць спробаў і дастаткова шмат часу. Я магу ў прынцыпе іх зрабіць, хоць дзесяць штук і пасля выбраць дзве, якія спадабаюцца. Трэба будзе зрабіць іх яшчэ дзве. Адну з іх будуць разразаць, каб ацаніць якасць сценкі, бо менавіта па сценцы вызначаецца майстэрства ганчара. Яна павінна быць аднолькавай таўшчыні, раўнамерная. Канешне, чым танчэйшая сценка, тым лепш.

Пленэр ганчароў у Гарадной працягнецца да 2-га жніўня, кульмінацыяй мерапрыемства стане вялікі кірмаш ганчароў, які запланаваны на 31-е ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота okcbrest.by