Іван Бедка: Калі мы не здадзімся – народ пераможа
Пра сітуацыю, якая цяпер складваецца ў Беларусі, кіраўнік слонімскай суполкі БХД, сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Іван Бедка сказаў наступнае:
– Сітуацыя на сённяшні дзень у Беларусі вельмі складаная для грамадзянскай супольнасці. Рэжым праводзіць шалёныя рэпрэсіі, са скуры вылазіць, каб запалохаць беларусаў. Хапаюць усіх, хто можа ацаніць сітуацыю ў Беларусі і сказаць людзям праўду пра тое, што насамрэч адбываецца. Гэта журналісты, праваабаронцы, аналітыкі, актывісты і тыя, хто нечым не дагадзіў рэжыму. Суддзі прысуджваюць ім экстрэмізм, тэрарызм і саджаюць у турмы.
Я назваў бы гэта адным словам – шабаш. Але ўсё так не можа доўга існаваць. Перамагае той, хто не здаецца. Калі мы не здадзімся – народ пераможа.
Беларускае Радыё Рацыя