У Менску пачаўся суд па карупцыйнай „цукровай справе”
У Менску пачаўся суд па карупцыйнай „цукровай справе”. Абвінавачаных 10 чалавек (двое з іх — пад хатнім арыштам). Сярод іх — былыя дырэктары цукровых камбінатаў. Працэс праходзіць у судзе Завадскога раёна. Пра „цукровую справу” стала вядома ў пачатку 2020 года. Тады зніклі дырэктары чатырох цукровых заводаў — прадпрыемстваў у Гарадзеі, Слуцку, Скідалі і Жабінцы. Пасля дырэктараў знік кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў. Пазней стала вядома, што яны затрыманыя. Міхаіла Крыштаповіча знялі ў Гародні з самалёта, які ляцеў у Мюнхен.
4 лютага падчас наведвання Добруша Аляксандр Лукашэнка заявіў, што „яны стварылі ў Маскве „пракладку” — гандлёвы дом” і „паставілі туды сваіх людзей”, а пасля „з заводаў па дэмпінгавых цэнах прадавалі гандлёваму дому беларускі цукар”.
Беларускае Радыё Рацыя