Колькасць занятых у эканоміцы Беларусі за месяц зменшылася на 4,2 тыс. чалавек
У чэрвені на працу быў прыняты 61 431 чалавек, звольненыя — 67 456, паведамляе Белстат.
Пры гэтым у некаторых сферах колькасць занятых вырасла. Напрыклад, у горназдабыўной прамысловасці суадносіны прынятых на працу і звольненых склала за мінулы месяц 173,3%, у сферы забеспячэння электраэнергіяй, газам, парам, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 114,3%.
Разам з тым у іншых сферах адбыліся скарачэнні. Так, суадносіны нанятых і звольненых у сферы фінансавай і страхавой дзейнасці — 66,4%, аперацый з нерухомай маёмасцю — 67%, у адукацыі — 71%, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці — 81,4%, будаўніцтве — 85,9%.
У дадзенай статыстыцы не ўлічваюцца мікраарганізацыі і малыя арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.
Як паведамлялася раней, у II квартале гэтага года ўзровень занятасці (суадносіны занятага насельніцтва да ўсіх жыхароў ва ўзросце 15-74 гадоў) склаў 67,6%, узровень беспрацоўя (у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднай арганізацыі працы) — 4% ад колькасці працоўнай сілы. Аб такіх лічбах сведчаць дадзеныя выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва.