Сёлета ў Познаньскі універсітэт прынята на вучобу 436 студэнтаў з Беларусі
Беларусы склалі самую вялікую групу сярод замежнікаў, прынятых сёлета ва ўніверсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані, піша польскае выданне wyborcza.pl.
Па стане на 26 ліпеня на навучанне прынятыя 5593 чалавекі, у тым ліку 709 замежнікаў, кажа прэс-сакратар універсітэта Малгажата Рыбчынска.
Сярод замежнікаў самую вялікую групу складаюць жыхары Беларусі — 436 чалавек. На другім месцы ідуць украінцы — іх 136.
Цягам апошняга году Беларусь пакінулі дзясяткі тысяч чалавек — як па палітычных, так і па эканамічных прычынах.
Беларускае Радыё Рацыя