У Белаазёрску працягваецца пераслед Людмілы Пятроўскай
Адбыўся чарговы суд над жыхаркай Белаазёрска, хрысціянкай Людмілай Пятроўскай. Суддзя Наталля Мінчанка пакарала жанчыну штрафам 5 базавых велічынь за нібыта непадпарадкаванне міліцыянтам. Тыя выразалі балгаркай уваходныя дзверы ў кватэры і ў спальні, дзе знаходзілася Пятроўская, каб правесці ператрус.
Нагодай для ператрусу стаў нік Юра ў чатах, які прыпісалі мне, – кажа Людміла Пятроўская:
– Гэта нейкі нік Юра, і ён адкрыта крытыкуе гэтыя парадкі, увесь гэты так званы ўрад.
Паводле сацыял-дэмакраткі Таццяны Тарасевіч і сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сержука Русецкага, паводзіны сведкаў-міліцыянтаў на судзе з іх хіхіканнем характарызуюць цяперашнюю міліцыю:
– Только вось сінякі і разгром маёмасці – у Людмілы, а не ў ахоўнікаў закону.
– Справа Людмілы Пятроўскай яшчэ раз паказвае, што сярод супрацоўнікаў міліцыі адбываецца пэўная селекцыя. І застаюцца тыя, хто згодны выконваць любы загад начальства.
Чарговыя 5 базавых велічынь павялічылі доўг па штрафу больш за 600 рублёў, якім пакаралі жанчыну ў студзені.
На фота: суддзя Наталля Мінчанка
А прычынай для неаднаразовых пакаранняў стаў плакат з хрысціянскім надпісам: „Насілле нячысцікаў абрынецца на іх, таму што яны адракліся ад праўды”.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя