Зняволены блогер Шэры Кот марыць зняць фільм пра Караткевіча



Пра свой намер блогер Шэры Кот (Зміцер Казлоў) піша з магілёўскай турмы ў лісце ад 20 ліпеня 2021 года. 

Ліст адрасаваны літаратарцы Паліне Качатковай (Сцепаненцы):  

“Напрыканцы  2014- пачатку 2015 годоў, калі яшчэ не было ідэі стварэння палітычнага блога (дакладней яна яшчэ не сфармавалася), у мяне з’явілася грандыёзная на той момант ідэя стварыць дакументальны фільм пра геніяльнага земляка Уладзіміра Караткевіча. На жаль, у мяне тады не было неабходнага абсталявання. Нічога, магчыма, мы да гэтай ідэі яшчэ вернемся пасля завяршэння палітычнага крызісу”.

Беларускае Радыё Рацыя