Каб зладзіць ператрус, міліцыянты ў Наваградку адключылі жанчыне святло



У Наваградку супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з ператрусам да мясцовай актывісткі Ірыны Трафімік. Жанчыну выманілі з хаты, адключыўшы святло.

Вобшук праводзілі людзі са зброяй, пры гэтым акрамя Ірыны ў хаце знаходзілася ейная маленькая дачка. Нібыта ператрус быў звязаны са справаю аб абразе суддзі Лобан, якая раней прысудзіла жанчыне штраф 100 базавых велічыняў.

spring96.org