Сяргей „Хлопотное дельце” і яго маці на волі
Сяргей «Хлопотное дельце» Міронаў і яго мама на волі, паведамляюць праваабаронцы.
Жыхары Малінаўкі паведамляюць, што Сяргей «Хлопотное дельце» Міронаў і яго мама на волі
Сілавікі падчас ператрусу забралі ў іх кампутар і тэлефоны.
Сяргея Міронава з маці забралі з кватэры ўчора ўвечары, пасля ператрусу.
23-гадовы супрацоўнік «Інтэграла» Сяргей Міронаў праславіўся тролінгам міліцыянтаў, якія вырашылі запісаць з ім размову на відэа пасля затрымання.
Праз 15 сутак Сяргей выйшаў на свабоду знакамітым: яго выяву наносяць на адзенне, а словы пра «хлопотное дельце» і «ганяць ва ўсю моц» папоўнілі залатую калекцыю мемаў.
Пасля гэтай гісторыі мінулай восенню Сяргея і яго маці арыштоўвалі на суткі.