Стартуе XIX Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтеграцыі „Пэрэточэ”
Фонд „Царкоўная Музыка” у Гайнаўцы ў супрацы з Белавежскім Цэнтрам культуры запрашае на XIX Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтеграцыі „ПЭРЭТОЧЭ 2021”. Калектывы, якія выступяць, прэзентуюць польскую, беларускую, габрэйскую, татарскую, летувіскую, расейскую і ўкраінскую культуры.
Гаворыць арганізатар фестывалю Мікалай Бушко:
– „Пэрэточэ” прэзентуе перадусім культуру народаў, якія тут жывуць. Ёсць таямніцай, што ў рэгіёне Белавежскай пушчы ў бальшыні пражывалі і пражываюць беларусы. І таму праз нашую павагу да беларускай меншасці, якая раствараецца ў большасці – гэта натуральны працэс, мы прэзентуем многа беларускай культуры. Гэты фестываль мы праводзім на польскай і беларускай мовах, і праводзім яго для турыстаў з цэлага свету.
Двухдзённы XIX Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтеграцыі „ПЭРЭТОЧЭ 2021”стартуе 31 ліпеня ў 18.00 гадзін у Амфітэатры ў Белавежы.
Суправаджальныя канцэрты пройдуць 1 жніўня ў Нараўцы і Бельску-Падляшскім.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя