Берасцейскага журналіста пераследуе міліцыя
Берасцейскі журналіст Алесь Ляўчук разам з калегай вёў прамы відэарэпартаж з будынку міліцыі. Алесю ў чарговы раз за апошнія тры месяцы даслалі позву, спрабавалі абвінаваць у парушэнні закона пра СМІ. Каментуе візіт і жывую трансляцыю з пастурунка міліцыі:
– Па закону мы можам гэта рабіць, бо дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі адкрытая для грамадзян і СМІ. Міліцыі было цікава, як мы гэта робім, але не змаглі даведацца. Мы зрабілі гэта, гэта ёсць, людзі глядзелі, было цікава.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Раней Алесю Ляўчуку прысудзілі штраф за „незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі” і гэта ўжо другая падобная справа. Журналіст падаў скаргу і заявіў, што ў выніку адмоўнага рашэння суду, збіраецца дайсці да Камітэта ААН па правах чалавека.
„Тое ж самае буду рабіць і датычна сённяшняй размовы ў міліцыі, пасля якой чакае суд”, – кажа фрылансер.
Broadcast live streaming video on Ustream
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
