У Менску затрыманыя анархісты



У Менску затрыманыя актывісты анархічнага руху Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка знаходзяцца на допыце ў Следчым камітэце па крымінальнай справе па артыкуле 342 КК РБ (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Іх статус пакуль невядомы.