Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк на свабодзе
Берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк на свабодзе.
Але не мае права называць артыкулы, па якіх яго выклікалі, і паведамляць акалічнасці справы, а таксама зараз знаходзіцца без сувязі, – адзначыла праваабаронца берасцейскага аддзялення праваабарончага цэнтру „Вясна” спадарыня Ганна:
– Прамой сувязі з Кісляком у нас у нікога не было. Пра яго вядома, што быў вобшук, што на нейкі час затрымліваўся. Зараз на свабодзе. Па якой прычыне? Хутчэй за ўсё там ёсць нейкая фармальная падстава, прыдуманая, каб правесці гэтыя рэпрэсіўныя дзеянні. А ці выльецца гэта ў некую справа – пакуль невядома.
Эксперт у галіне права перакананая, што такія вобшукі і выклікі ў межах крымінальных справаў – гэта спроба ціску і запужвання, каб чалавек менш займаўся грамадскай дзейнасцю.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце