Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек
Яшчэ восем чалавек беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі.
29 ліпеня ў спіс палітвязняў уключаныя Аляксей Кудасаў, Павел Яіцкі, Уладзімір Ганчароў, Алена Лысковіч, Вікторыя Лысковіч, Радзівон Кандрацюк (асуджаныя паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), Віктар Казлоўскі (паводле ч. 1 арт. 342 і ч. 2 арт. 293 КК — масавыя беспарадкі) і Павел Ларчык (паводле арт. 364 КК — гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 597.