5 жніўня пачнецца судовы працэс па справе Аляксея Кудзіна



Праз тыдзень пачнецца суд над спартоўцам Аляксеем Кудзіным, пішуць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў (арт. 363 ч. 2 КК).

Працэс будзе праходзіць у судзе Маладэчанскага раёна.

Нагадаем, 21 ліпеня апеляцыйны суд у Маскве пакінуў у сіле рашэнне аб выдачы беларускага спартоўца Беларусі, нягледзячы на тое, што Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю Аляксея, спаслаўшыся на пераканаўчыя довады ягонай абароны.

Сям’і паступіла інфармацыя, што ноччу 21 ліпеня Аляксей на самалёце прыбыў у Менск. У Беларусі яго абвінавачваюць у супраціве міліцыі, ён прымаў удзел у пратэстах у Маладэчне, у мэтах бяспекі збег з краіны.

nashaniva.com