У Расеі трэці раз за месяц паўтарыўся максімум дзённай смяротнасці ад каронавірусу



У Расеі трэці раз за месяц паўтарыўся максімум дзённай смяротнасці ад каронавірусу. Па стане на раніцу чацвярга, 29 ліпеня, за суткі ад хваробы памерлі 799 чалавек, сведчыць афіцыйная статыстыка.

Упершыню за пандэмію такі паказчык быў зафіксаваны 16 ліпеня. 24 ліпеня ён паўтарыўся. Па афіцыйных дадзеных аператыўнага штабу, за паўтара года ад хваробы памерлі 156 977 чалавек.

Спецыялісты-дэмографы ставяць гэтую ацэнку пад сумнеў. Абапіраючыся на дадзеныя Расстату, многія эксперты мяркуюць, што смяротнасць магла перавысіць паказчык у 500 тысяч.

Улады Расеі неаднаразова бывалі злоўленыя на маніпуляцыі са статыстыкай з самага пачатку пандэміі.

Беларускае Радыё Рацыя