Следчы камітэт пачаў 4691 «пратэстную» крымінальную справу



4691 справа па пратэстах пачата са жніўня 2020 году. Таксама за год па адміністрацыйных артыкулах, звязаных з пратэстамі і масавымі мерапрыемствамі, былі аштрафаваныя як мінімум 3906 чалавек на суму звыш двух мільёнаў шасцісот тысяч  рублёў. Такія лічбы агучыў Следчы камітэт Беларусі па выніках пасяджэння калегіі.

Найбольш справаў завялі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці») і арт.369 («Абраза прадстаўніка ўлады»). У гэтай катэгорыі расследаванне завяршылі ў 857 справах, для накіравання ў суд перадалі 825 справаў.

Цягам года пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не спыняюцца суды паводле палітычна матываваных спраў. Па стане на 30 ліпеня беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі 597 асобаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: sk.gov.by