Галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі па хакеі стаў Сяргей Стась



Настаўнік „Гомеля” Сяргей Стась прызначаны галоўным трэнерам моладзевай (U20) зборнай Беларусі па хакеі. Стась будзе сумяшчаць пасаду ў „маладзёжцы” з працай у руля „рысяў”. У маючым адбыцца сезоне моладзевая зборная Беларусі распачне трэцюю спробу вярнуцца ў элітны дывізіён чэмпіянату свету.

 

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка выйшаў у 1/32 фіналу Уімблдона

Беларускі тэнісіст Ілля Івашка (79-ы нумар сусветнага рэйтынгу) паспяхова стартаваў на Уімблдонскім турніры. У першым раўндзе мужчынскага адзіночнага разраду беларус перамог іспанскага тэнісіста Хауме Муньяра (69) – 6:1, 7:5, 7:6 (7:5). У 1/32 фіналу супернікам Іллі Івашка будзе прадстаўнік Францыі Жэрэмі Шардэн (61). Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (73) у 1/32 фіналу згуляе з расейцам Карэнам Хачанавым (29).

 

Беларусы ўзялі бронзу на этапе Кубка свету па кулявой стральбе ў Харватыі

Беларусы заваявалі бронзавы медаль на этапе Кубка свету па кулявой стральбе ў Харватыі. У камандным міксце ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 м з трох палажэнняў беларускі дуэт Юрый Шчарбацэвіч і Марыя Мартынава занялі трэцяе месца. Перамаглі на Кубку свету ў міксце Наталля Качанска і Мацей Кавалевіч з Польшчы, якія ў фінале былі мацней харвацкіх стралкоў Сняжаны Пейіч і Петара Гарсей.

 

Ягор Шаранговіч заняў 10-е месца ў апытанні на тытул лепшага пачаткоўца сезона

Беларускі нападнік „Нью-Джэрсі” Ягор Шаранговіч фінішаваў дзесятым у галасаванні на прыз „Колдер Трофі”, які штогод уручаецца найлепшаму пачаткоўцу рэгулярнага чэмпіянату НХЛ. Са ста журналістаў нашага суайчынніка адзначылі дзевяць: адзін паставіў яго на другое месца, адзін – на чацвёртае, сем – на пятае. У выніку атрымалася 17 балаў. У расейскага форварда „Мінесоты” Кірылы Капрызава, які заваяваў прыз, – 997 умоўных ачкоў (99 першых месцаў і адно другое), – інфармуе афіцыйны сайт НХЛ.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя