Выстава ў музеі Янкі Купалы: «Я буду маліцца і сэрцам, і думамі…»



Ці былі Купала і Колас вернікамі? У менскім Літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылі выставу, прысвечаную рэлігійным матывам у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Распавядае навуковы супрацоўнік музея Павел Каралёў:

– «Я буду маліцца і сэрцам, і думамі…» – выстава, прысвечаная рэлігійным матывам у творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа. Задума гэтай выставы – адлюстраваць тое, пра што большасць нашых суайчыннікаў не ведае, не падазрае, або можа лічыць, што такіх матываў у творчасці ў нашых класікаў не было. А за савецкім часам напэўна гэта была велізарная дзёрзкасць казаць пра рэлігійныя матывы – гэта тое, што, наадварот, павінна было пазіцыянавацца, што Купала і Колас былі атэістамі.

На сумеснай выставе, наладжанай літаратурнымі музеямі Янкі Купалы і Якуба Коласа, прадстаўлены арыгіналы рукапісаў паэтаў, прыжыццёвыя выданні, якія выйшлі ў Савецкай Беларусі і за межамі БССР, дзякуючы высілкам нашай эміграцыі.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота з фэйсбука Паўла Кавалёва.