Кібер-партызаны сцвярджаюць, што ўзламалі сістэму назірання відэакамер ІЧУ на Акрэсціна



У сваім тэлеграм-канале кібер-партызаны апублікавалі здымкі, меркавана, памяшканняў і навакольнай тэрыторыі ізалятара на завулку Акрэсціна ў Менску. 

 

 

У сваім пасланні кібер-партызаны нагадваюць супрацоўнікам МУС, якія прымяняюць гвалт і парушаюць закон, што «вашы ўнутраныя сістэмы ўжо не такія і ўнутраныя і за свае злачынствы вы паўстанеце перад судом у новай Беларусі. Усе будуць устаноўлены — па падраздзяленнях, па хвілінах, па імёнах».

«ІЧУ „Акрэсціна” будзе адным з першых аб’ектаў, сцены якіх абрынуцца ў недалёкай будучыні. Беларускі Асвенцым стане музеем, у якім будуць задакументаваныя ўсе жудасныя злачынствы рэжыму супраць уласнага народа», — пішуць кібер-партызаны.

Нагадаем, сёння яны заявілі пра ўзлом сервера, на якім захоўваюцца відэазапісы аператыўных дронаў МУС. Сярод апублікаваных хакерамі відэа — адна з акцый на праспекце Пераможцаў у Менску летась.

novychas.by