Віталь Воранаў прэзентаваў кнігу „Шэптам” у Гайнаўцы
Віталь Воранаў і яго кніга „Шэптам” былі героямі сустрэчы ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы. Паслухаць пра шаптух прыйшлі людзі розных узростаў.
„Маладым шаптухі – гэта дзіва, старэйшыя неаднойчы карысталіся іх дапамогай”, – кажа арганізатар сустрэчы Ангеліна Масальская:
– Шаптухі існавалі спакон вякоў і надалей існуюць. Маладым гэта не зразумець, навошта ехаць да шаптух, якія нешта льюць, пераліваюць, загаворваюць. Лепш пайсці да лекара, які канкрэтна скажа. Старэйшыя людзі, якія выхаваліся на народнай традыцыі, вераць у гэта.
Чарговыя аўтарскія вечарыны пройдуць у пятніцу 20 сакавіка ў Белавежы, а ў суботу 21 сакавіка ў Нарве. Уваход вольны.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радые Рацыя
Фота аўтара