Анонс перадачы “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”



“ У сваім жыцці я ўсякага спазнаў: і бяду, і гора, і голад, ды звычайную чалавечую крыўду, калі стаў паўсіратою”, – піша ва ўступе да сваіх успамінаў Уладзімір Дзянісік з Валілаў, што ў гміне Гарадок на Беласточчыне.

Нарадзіўся ён у 1930 годзе. За свой 91 год жыцця стаў сведкам падзей, якія запісаліся на старонках нялёгкай, часта трагічнай гісторыі беларусаў Падляшша.

 У бліжэйшую нядзелю, Ганна Шайкоўская запрашае на другую частку ўспамінаў Уладзіміра Дзянісіка ў перадачы “З Падляшша Родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.  У гэты раз даведаемся больш пра Валілы і мясцовую гісторыю.  

Уладзімір Дзянісік з Валілаў, што ў гміне Гарадок пад Беластокам, будзе героем перадачы з серыі “З Падляшша родам. Месцы. Падзеі. Людзі”.  На яе запрашае Ганна Шайкоўская ўжо ў бліжэйшую надзелю а 12.05 паводле польскага часу.

Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара