Прэзідэнт Літвы параўнаў мігранцкі крызіс з падзеямі 30-гадовай даўніны



Літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа параўнаў мігранцкі крызіс з падзеямі 30-гадовай даўніны. 

„Наша пасланне тым, хто спрабуе нам нашкодзіць, застаецца ранейшым: мы не здадзімся і не адступім”, — заявіў ён 31 ліпеня ў Мядзінінкаі, што мяжуе з Беларуссю, дзе роўна 30 гадоў таму рыжскі АМАП, які падпарадкоўваўся Маскве, пры падтрымцы віленскага, расстраляў семярых літоўскіх мытнікаў і паліцэйскіх.

На думку Наўседы, трагедыя 30-гадовай даўніны ў нашы дні паўстае ў зусім іншым святле. „Сёння Літва зноў пад вялікім націскам. Але гэтым разам яе атакуюць не ўзброеныя савецкія амапаўцы. Мы сталі мэтай дзёрзкай гібрыднай агрэсіі, скіраванай на тое, каб пасеяць у Літве як мага больш хаосу”, — сказаў Наўседа, якога цытуе яго прэс-група.

З пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі з боку Беларусі 3.401 мігранта — гэта ў 42 разы больш, чым за ўвесь 2020-ты.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: delfi.lt