У Гародні прадставілі выставу да 300-годдзя старэйшага храма Пецярбурга



На выставе, што носіць назву «300 гадоў быцця. Свята-Траецкая Аляксандра-Неўская лаўра», амаль сотня фотаздымкаў, і яна як бы падзелена на дзве часткі. Першая частка экспазіцыі, якая ўжо пабывала ў Маскве, Кіеве, Менску, Віцебску, Славакіі, Сербіі і Фінляндыі прадстаўлена ў сямейным храме праваслаўнага прыходу святых Барыса і Глеба (Каложскай царкве).

roj_2242 1

Таксама ў храме прадстаўлены  абраз Аляксандра Неўскага з часціцай мошчаў святога. Пра ўнікальнасць выставы распавядае пратаіерэй Георгі Рой:

– Фотаздымкі, якія адлюстроўваюць жыццё Аляксандра-Неўскай лаўры ў тры перыяды яе існавання: дарэвалюцыйныя здымкі будынкаў, людзей, манаскага жыцця; перыяд савецкі, калі лаўра прыйшла ў заняпад; і перыяд сучаснага адраджэння. Цікавае ў гэтай выставе тое, што мы можам убачыць, як складалася жыцццё царквы цягам ХХ стагоддзя.

Другую частку выставы можна ўбачыць  ў храме Свяціцеля Лукі пры Гарадзенскай абласной клінічнай бальніцы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня