77 гадоў таму пачалося Варшаўскае паўстанне
Сёння 77-я гадавіна пачатку Варшаўскага паўстання. Напрацягу двух месяцаў на вуліцах польскай сталіцы вялася бязлітасная барацьба патрыётаў з нацысцкімі акупантамі. Па розных падліках, як найменей 50 тысяч падпольшчыкаў кінулі выклік узброеным сілам гітлераўскай Нямеччыны і яе саюзнікам.
Па словах краязнаўцы з Пінску Эдварда Злобіна, Варшаўскае паўстанне – гэта інтэрнацыянальны супраціў, бо між іншага актыўны ўдзел у ім узялі сотні пінчукоў:
– Калі браць сем’ямі, то вельмі шмат прадстаўнікоў рода Сташэвічаў і вельмі шмат загінула ў гэтай сям’і падчас Варшаўскага паўстання. Таксама прадстаўнікі сям’і Пшэсецкіх. Ёсць яркія прадстаўнікі, якія ўдзельнічалі ў Варшаўскім паўстанні. Гэта такая эліта грамадства, якая была вельмі актыўная яшчэ ў даваеннай Польшчы.
Нягледзячы на тое, што паўстанне ў ваенна-палітычным плане пацярпела паразу, але яно стала сімвалам мужнасці і непакорнасці польскага народа перад ворагамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: PAP/Reprodukcja