Раману Бандарэнку сёння магло б споўніцца 32 гады



Сёння магло б споўніцца 32 гады Раману Бандарэнку. Ён быў да смерці збіты сілавікамі пасля затрымання ў двары каля «Плошчы Перамен» 12 лістапада 2020 года.

Улады спрабавалі навязаць грамадству думку, што Бандарэнка ў той вечар быў п’яны. Доктара Арцёма Сарокіна і журналістку Кацярыну Барысевіч, якія знайшлі і апублічылі звесткі, што зняпраўдзілі версію ўладаў, арыштавалі і кінулі за краты. Сарокін выйшаў пасля суда, атрымаўшы два гады зняволення з адтэрміноўкай, Барысевіч адсядзела прысуджаныя паўгода і ўжо выйшла на волю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: з сайта dw.com