157 чалавек прызнаныя на Берасцейшчыне палітвязнямі



157 чалавек — такая апошняя колькасць тых, хто прызнаныя палітвязнямі на Берасцейшчыне.

З іх 127 чалавек знаходзіцца ў СІЗА або ў выпраўленчых установах адкрытага тыпу ў Берасцейскай вобласці.

Фактычна за ліпень бягучага году колькасць палітвязняў па Берасцейскай вобласці павялічылася на два дзясяткі чалавек. Да спісу дадаліся такія асобы як Яўген Кавальчук, Яўген Пашэлюк, Максім Імхавік, Іван Пацейчук, Андрэй Тарасавец, Мікіта Ганчароў, Вадзім Жылінскі, Арцём Клімчук, Зміцер Князеў, Зміцер Панько, Максім Шатохін, Уладзімір Аляксееў, Віктар Каліноўскі ды іншыя.

Асноўная частка зняволеных знаходзіцца ў СІЗА №6 і №7 у Баранавічах і Берасці. Яшчэ частка – у Кобрынскім, Камянецкім, Пружанскім і Івацэвіцкіх раёнах у выпраўленчых установах адкрытага тыпу. Частку вязняў перавялі ва ўстановы ў іншых абласцях.

Агулам па Беларусі па стану на 1 жніўня – 604 палітвязня. На Берасцейскую вобласць па-ранейшаму прыходзіцца чацвёртая частка.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя