У Варшаве прайшла чарговая акцыя салідарнасці
На варшаўскім пляцы Канстытуцыі прайшла традыцыйная нядзельная акцыя салідарнасці.
Акцыяй была прадэманстравана салідарнасць з беларусамі Беларусі, з палякамі з нагоды 77-годдзя Варшаўскага паўстання. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць забітага ўладай Рамана Бандарэнкі, якому 1 жніўня споўнілася б 32 гады. Беларусы. Такія акцыі запланаваны да перамогі над беларускай тыраніяй, гаворыць арганізатар акцыі Юля Сліўко:
– Акцыя салідарнасці з беларускім народам, з беларусамі ў прыватнасці, каб іх падтрымаць. На сённяшні дзень ім вельмі цяжка і яны не могуць выходзіць, як мы можам, таму мы змагаемся ўдвая – і за нас і за іх. Таксама мы хочам падтрымаць палякаў у гадавіну паўстання 1944 года, мы хочам выразіць і з імі салідарнасць.
Акцыя цягнулася дзве гадзіны. Знайшлося там месца і дзецям, якія скарысталі гэты час для малявання. На жаль, на малюнках для некаторых беларускіх дзяцей у Польшчы Беларусь асацыюецца з турмой.
Беларускае Радыё Рацыя